Хмарук Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся 27 мая 1965 года ў вёсцы Цекалаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі і аспірантуру пры Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
Жыве і працуе ў Брэсцкім раёне. Фотамастак-пейзажыст. Фотаздымкі друкаваліся ў часопісах “Эколог и Я”, “Мир животных”, “Родная прырода”, электронным часопісе “Кологод” (Ізраіль). Тройчы перамагаў у фотаконкурсе “Краявіды малой радзімы” часопіса “Родная прырода”, двойчы пераможца конкурсу фотаэцюдаў “Малая радзіма” часопіса “Эколог и Я”.
Персанальныя фотавыставы: “Музыка ветра. Музыка слов” (2018г., г. Кахоўка, Украіна); “Как не любить мне эту землю…” (2015г.); “Храмы Белай Русі” (2019г., “Арт-пространство библиотеки”).
Літаратура:
1. Шляжка Наталля. Храм – неба на зямлі: Фотавыстава Віктара Хмарука “Храмы Белай Русі” // Брестский вестник. – 2019. – 14 марта (№11).